Дапамога і падтрымка
Заявы
Запампуйце форму, запоўніце ад рукі і перадайце ў офіс або адпраўце скан на info@axioma.by.
Паўторнае падлучэнне паслуг
Пасля адключэння за запазычанасць
Паўторнае падключэнне паслуг кабельнага тэлебачання пасля адключэння за наяўнасць запазычанасці за два і больш разліковыя перыяды ажыццяўляецца пры выказванні згоды абанента на працяг абслугоўвання па наступным алгарытме:
Пагасіце запазычанасць
Праверце і аплаціце поўную суму запазычанасці за паслугі.
Аплаціце кошт паўторнага падключэння
Плата за паўторнае падключэнне складае 19,50 (Дзевятнаццаць рублёў) 50 капеек.
Падайце квітанцыі
Падайце копіі ці арыгіналы дакументаў аб аплаце запазычанасці і паслуг па падлучэнні асабіста, альбо на паштовы ці электронны адрас нашай арганізацыі, пацвердзіце сваю згоду на аднаўленне абслугоўвання.
Чакайце аднаўлення паслуг
Падключэнне адбываецца ў парадку чарговасці пасля залічэння сродкаў на рахунак арганізацыі (звычайна на працягу 3 дзён).
Пасля адключэння па заяве абанента
Паўторнае падключэнне паслуг кабельнага тэлебачання пасля адключэння, праведзенага па заяве абанента, адбываецца па наступным алгарытме:
Аплаціце кошт паўторнага падключэння.
Плата за паўторнае падключэнне складае 10,00 руб. (Дзесяць рублёў) 00 капеек.
Аплаціце абаненцкую плату
Унясіце плацёж у адпаведнасці з выбраным тарыфным планам.
Падайце дакументы
Дашліце копіі ці арыгіналы дакументаў (заяву, а таксама квітанцыі аб аплаце падключэння і абаненцкай платы) па пошце або на электронны адрас, альбо прынясіце іх асабіста ў офіс арганізацыі.
Чакайце аднаўлення паслуг
Падключэнне адбываецца ў парадку чарговасці пасля залічэння сродкаў на рахунак арганізацыі (звычайна на працягу 3 дзён).
Аднаўленне доступу да Smart-TV
Аднаўленне доступу да паслуг інтэрактыўнага тэлебачання ACTV.live пасля іх аўтаматычнага прыпынення з-за нулявога або недастатковага балансу асабовага рахунку абанента адбываецца па наступным алгарытме:
Папоўніце рахунак
Папоўніце баланс асабовага рахунку да станоўчага астатку ў памеры не меншым за кошт выбранага тарыфнага плана за 1 тарыфны перыяд.
Аднаўленне доступу да паслуг для абанентаў ACTV.live
Для абанентаў з тарыфнымі планамі «Smart Стандартны», «Smart Максімальны» аднаўленне доступу адбываецца аўтаматычна пасля залічэння сродкаў на рахунак арганізацыі (звычайна на працягу 3 дзён).
Аднаўленне доступу да паслуг для абанентаў кабельнага ТБ
Для абанентаў сеткі кабельнага ТБ аднаўленне доступу да сэрвісаў Smart TV ACTV.live адбываецца толькі пасля звароту ў абаненцкі аддзел.